Стэндап «Чаго хочуць жанчыны?» у Беластоку (Бясплатны!)

14.04.2023 20:00 - 22:00 Беларускі хаб «Новая зямля» (Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

У пятніцу, 14 красавіка, беларускія комікі з суполкі «Пан Стэндап» — Паша Радзевіч і Антон Дзюбайла — прыбываюць у Беласток з гарачанькім стэндапам «Чаго хочуць жанчыны?»



Дата: 14 красавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі хаб «Новая зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток


Вас чакае камедыйна-псіхалагічнае шоу, у якім абмяркуюць няўдалыя стасункі, зробяць высновы і ад душы пасмяеюцца над імі. Гэта як псіхатэрапія, толькі смешней!

Пра свае няўдалыя стасункі зможа расказаць кожная глядачка, а комікі дапамогуць зрабіць нават самую сумную гісторыю вясёлай і заўсёды будуць на вашым баку.

Прыходзьце перамыць былым косткі!

Уваход вольны!







Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ