• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Страшна ці няшна? Тыдзень кажаноў у Беларусі

Пачатак: 23.08 (19:00)
Канец: 23.08 (19:00)
Google

Хто яны — рукакрылыя, навошта і як іх ахоўваюць? Лекцыі з хіраптэролагамі, гарадскі квэст, кінапаказ у пушчы і начныя адловы кажаноў пазнаёмяць вас бліжэй з гэтымі звяркамі. Тыдзень кажаноў пройдзе з 23 па 29 жніўня, паведамляе арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).


— АПБ захоўвае не толькі птушак, але і ўсю біялагічную разнастайнасць, — кажа старшыня Рабочай групы АПБ па рукакрылых Аляксей Шпак. — Кажаны — гэта нашыя суседзі і важны кампанент экасістэм. Іх выжыванне вельмі часта залежыць ад добрай волі чалавека. Чым больш праўдзівай інфармацыі людзі будуць ведаць пра гэтую групу жывёл і чым менш у іх будзе забабонаў, тым большыя шанцы захаваць папуляцыі рукакрылых.

Кажаны-2021 1х1.png

Арганізатары падрыхтавалі анлайн-лекцыю з замежнымі спікерамі, кажановы квэст у Мінску, а таксама Ноч кажаноў у Белавежскай пушчы.

23 жніўня, панядзелак, 19.00 — Дзікая анлайн-лекцыя з АПБ ад трох вядучых еўрапейскіх экспертаў «Пра што вам не раскажуць ні Дракула, ні Бэтмэн»

  • Што рабіць, калі ў цябе на балконе пасялілася сотня «бэтмэнаў»?

  • Ці вінаватыя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
  • Як пасяліць рукакрылых побач і як ужывацца з такімі суседзямі?
  • Чаму кажаноў узімку цягне да халадзільніка?
  • Чаму рукакрылыя ўстойлівыя да вірусаў і доўга жывуць?
  • Кажаны — страшныя ці няшныя?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць эксперты з Нідэрландаў, Украіны і Беларусі:

  • Петэр Ліна, паўстагоддзя вывучае кажаноў, адзін з заснавальнікаў Пагаднення па захаванні еўрапейскіх папуляцый рукакрылых EUROBATS;

  • Алена Прылуцкая — сузаснавальніца Украінскага цэнтра рэабілітацыі рукакрылых, кандыдат біялагічных навук;
  • Аляксей Шпак — старшы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, старшыня Рабочай групы АПБ па рукакрылых, нацыянальны эксперт EUROBATS, CITES і IUCN.

Каб трапіць на лекцыю, патрэбная рэгістрацыя.

25-27 жніўня — гарадскі квэст у Мінску.

Шукайце схаваныя лоты з цікавымі фактамі пра кажаноў і падказкамі, дзе знайсці наступны! Тыя, хто пройдуць квэст да канца, атрымаюць сімвалічныя падарункі ад АПБ.

Правілы квэсту будуць абвешчаныя 25 жніўня (серада) а 6.00 на ютуб-канале АПБ.

28-29 жніўня — Ноч кажаноў у Белавежскай пушчы. 

У праграме — начныя адловы кажаноў, «рукакрылая» экскурсія па запаведным лесе, выстава «Кажаны на калажах Рамана Янотава», лекцыя, кінапаказ, аквагрым. Прыязджайце з дзеткамі, будзе цікава! Патрэбная папярэдняя рэгістрацыя.

Месца правядзення: Белавежская пушча, гасцінічны комплекс «Жаркаўшчына». Месцы госці браніруюць самастойна па тэлефоне +375151374661, пры браніраванні скажыце, што едзеце на Ноч кажаноў. Колькасць месцаў у гасцініцы абмежаваная.

— Старажытная пушча — дом для многіх рэдкіх відаў, якія ў такой колькасці і разнастайнасці мала дзе яшчэ можна пабачыць, — кажа менеджар Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы Ірына Кашпей. — Гэты цуд стаў магчымым у многім таму, што запаведная частка пушчы развіваецца па сваіх законах, з мінімальным умяшальніцтвам чалавека. Таму там шмат поўных жыцця мёртвых дрэваў, у якіх так любяць хавацца кажаны. Мы правядзём экскурсію на поўначы Белавежскай пушчы, дзе летась знайшлі невядомую раней калонію вельмі рэдкай еўрапейскай шыракавушкі, а калі сцямнее, паспрабуем злавіць і паказаць, наколькі рукакрылыя чароўныя. Усіх кажаноў памераем і адпусцім на волю.

Ноч кажаноў у Белавежскай пушчы пройдзе ў межах Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы, які АПБ рэалізуе сумесна з ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства (Германія).


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип