Шашачнае рубілава ў Сопаце

25.10.2025 15:00 - 17:00 Mara Hub (Jacka Malczewskiego, 21) 10 злотых

У суботу, 25 кастрычніка, у "Мара-хабе" ладзяць вялікае шашачнае рубілава.  



Вас чакае падзея, дзе ўсе роўныя за дошкай. 

Узрост? Пол? Нацыянальнасць? Узровень майстэрства? 

Гэта не мае значэння! 

Дастаткова толькі жадання прайсці ў дамкі і атрымаць асалоду ад гульні.

Мова імпрэзы - шашачная балабута, якую зразумее кожны: тут не патрэбны перакладчыкі.

У праграме:

✔️ двубоі, дзе важнейшы працэс, а не вынік;
✔️ жарты, якія рубяцца хутчэй, чым шашкі;
✔️ сяброўская атмасфера і новыя знаёмствы.


Удзел - 10 злотых для грайсмейстараў і заўзятараў. Са сваімі фартовымі шашкамі ўваход вольны!

Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Фестываль духоўнай музыкі «У гонар Святой Цэцыліі» у Мінску

01.10.2025 19:30 - 28.10.2025 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Імпрэза да 82-й гадавіны знішчэння Мінскага гета ў Мінску

22.10.2025 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі (вул. Веры Харужай, 28,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ