Ствары сваю Карэю: свята для дарослых і дзяцей

13.05.2017 13:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 2 р. 50 к.

13 мая 2017 года (субота) Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь  запрашае ўсіх жадаючых стаць часткай незабыўнай падзеі “Ствары сваю Карэю: свята для дарослых і дзяцей”. Дарослыя і дзеці ў гэты дзень патрапяць не проста ў музей, а паглыбяцца ў нязведаны, загадкавы і крыху казачны свет Краіны ранішняй свежасці, цудоўнай Карэі.

Свята збярэ разам тых, хто ўжо ведае Карэю, глядзіць карэйскае кіно, вывучае карэйскую мову, а таксама тых, хто не ведае нічога пра Карэю, але прыйдзе ў гэты дзень у музей адзін, з дзецьмі або сябрамі і адкрые для сябе традыцыі і багатую культуру гэтай краіны.

У насычанай праграме:

Зрабі першыя крокі ў свет хангыля

  • Упрыгож ханбок у стылі хангыль
  • Стань фэшн-дызайнерам і зрабі фота на памяць
  • Пагуляй! Карэйская гульня ЮТ
  • Дакраніся да хангыля
  • Ствары свой уласны дызайн ханбока
  • Паўдзельнічай у конкурсе пісьма на хангылі*
  • Адкрый прыгажосць карэйскай музыкі і танца

Падарыце сабе, сваёй сям’і і сябрам незабыўны выхадны ў галоўным музеі краіны!

Пачатак праграмы а 13-й гадзіне.

Толькі для гасцей акцыі прадугледжаны спецыяльны кошт білетаў: 2 р. 50 к. Білеты будуць даступныя ў продажы толькі 13 мая з 12.00 да 13.00.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 220-22-87 (сектар маркетынгу), 327-45-62 (сектар інтэрактыўных праграм).

*Запіс на ўдзел у конкурсе пісьма на хангылі па тэл. 327-45-62. Пераможца будзе мець права на паступленне ў Мінскі Інстытут караля Седжона


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Ігар Кулікоў у Лондане

11.04.2026 (14:00 - 16:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ