«S°unduk» – канцэрт ў тэатры імя Янкі Купалы

14.04.2014 19:00 - 22:00 Тэатр Імя Янкі Купалы (вул.Энгельса,7) 65-200 тыс.

14 красавiка а 19-й гадзіне гурт «S°unduk» зладзіць канцэрт ў тэатры імя Янкі Купалы (вул.Энгельса,7).

Гэты незвычайны падарунак для прыхільнікаў сваёй творчасці гурт падрыхтаваў пры падтрымцы кампанii Velcom.

— Можна сказаць, нарэшце здзейснiлася наша запаветная мара— зладзiць канцэрт у сценах роднага тэатра, — распавядае Ганна Хітрык. — Для гэтага выступу мы падрыхтавалі адмысловую праграму — цалкам на беларускай мове. Мы ужо даўно прагаварыліся, што збіраемся запісваць беларускамоўны альбом, але пра беларускамоўны канцэрт яшчэ гаворкі не было. Таму спадзяемся, што гэтая навіна стала прыемным сюрпрызам. І гэта будзе не проста канцэрт!

Ганна абяцае, што «S°unduk» прадставіць вiдовiшчную тэатралiзаваную дзею: магчымасці Купалаўскага тэатра дазваляюць ажыццявіць складаныя задумкі, для якіх клубныя сцэны проста непрыдатныя.

Нягледзяцы на тое, что Ганна не любіць, каб гледачы ведалі, што іх чакае на канцэрце, яна раскрывае некалькі таямніц будучага выступу:

— З намі будзе выступаць мастачка па пяску Насты Шастак. Яе праца стане вiзуалiзаванным аздабленнем канцэрта. На маю думку, гэта значна прыгажэй, чым абстрактныя малюнкі на задніку сцэны. Таксама ў канцэрце прыме ўдзел адзiн з лепшых клавiшнiкаў Беларусi — Зьмiцер Хаменка. Будзе шмат новых песень i розных прыемнасцей. Карацей, прыходзьце – не пашкадуеце.

Тэл. для даведак: (017) 327-32-44, (017) 327-17-17, (017) 207-83-45.

Кошт квітка: 65-200 тыс.


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Мастацтва жывога агню» ў Мінску

15.10.2025 11:00 - 09.11.2025 19:00 Галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

«Петля Пристрастия» ў Вільні

24.10.2025 (20:00 - 22:00) Mello (Geležinkelio gatvė 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ