Супольная імпрэза Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай

22.11.2018 19:00 - 19:00 Прастора КХ ((вул. Халтурына, 2/1) Бясплатнае

Запрашаем на літаратурны вечар з удзелам пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча і паэткі, перакладчыцы Юлі Цімафеевай, які адбудзецца 22 лістапада ў Прасторы КХ . Пачатак імпрэзы – 19.00. Уваход вольны.

Цягам вечара будуць прэзэнтаваныя адразу дзве кнігі – раман “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча і дзіцячая кніга нарвэскага пісьменьніка Стыяна Холе “Лета Гармана” ў перакладзе Юлі Цімафеевай.зз“Кніга году”, другую прэмію Ежы Гедройця, прэмію фэстываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. У 2019 годзе раман выйдзе ў расейскім перакладзе ў маскоўскім выдавецтве “Время”. Гэта дзевяцьсот старонак прозы і вершаў, кніга з шасьці частак, аб’яднаных самымі рознымі таямніцамі. Сам аўтар назваў яе “антыбэстсэлерам” (тэрмін быў адразу падхоплены крытыкамі і чытачамі) і сваім найвялікшым актам творчай свабоды. “Сабакі Эўропы” прэзэнтаваліся ў Менску, Бэрліне, Горадні, Бабруйску, на фэстывалі “Востраў Эўропа” ва ўкраінскай Віньніцы.

Дзіцячая кніга “Лета Гармана” ў перакладзе з нарвэскай мовы Юлі Цімафеевай выйшла зусім нядаўна, але ўжо атрымала прызнаньне як дарослых, так і маленькіх чытачоў. Нарвежскі пісьменнік і дызайнер Стыян Холе сам ілюструе свае кнігі, ён стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае. Хлопчык Гарман упершыню мусіць ісьці ў школу. Зьбянтэжанасць, пытаньні, візыт дзіўных цётачак… І ні з чым не параўнальны подых канца лета. кніга здабыла мноства прызоў і прэмій на розных кніжных выставах, уключаючы самую прэстыжную – Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моваў свету, а цяпер існуе і па- беларуску.

З чытацкіх водгукаў:

«… Гэта казачная гісторыя пра жыцьцё і сьмерць, пра маладосьць і старасьць, пра малочныя зубы і зубныя пратэзы. Выдатны падарунак дзецям, якія рыхтуюцца да школы».

Альгерд Бахарэвіч – вядому беларускі пісьменнік. Найбольш адметные творы: “Шабаны”, па якім ў Купалаўскім тэатры была пастаўлена аднайменная п’еса, “Белая муха – забойца жанчын”, “Дзеці Аліндаркі”.

Юля Цімафеева – беларуская паэтка, перкладчыца, адна з  стваральніц і рэдактарак інтэрнэт-часопіса  перакладной літаратуры “ПрайдзіСьвет”. Яе ўласныя вершы перакладзеныя на ангельскую, літоўскую, шведскую, нямецкую, славенскую і інш. мовы.

_______________________________________________

Што: Супольная імпрэза Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай

Дзе: Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1, Берасце

Калі: 22 лістапада 2018, 19:00

Уваход: вольны

 

Спасылкі на мерапрыемства ў соцыяльных сетках

Facebookhttps://www.facebook.com/events/204072307140941/

VK: https://vk.com/event174004266

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Сям’я як выбар» у Познані

04.07.2025 18:00 - 15.07.2025 20:00 GRAY MANDORLA STUDIO (Mostowa 5/12)

Выстава «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» ў Мінску

05.07.2025 11:00 - 24.08.2025 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

16.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

J:МОРС у Чыкага

10.08.2025 (18:30 - 20:30) ShANet Galleries (1040 S Milwaukee Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ