Супольныя спеўкі ў Гомелі

01.03.2026 16:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) Бясплатнае

У нядзелю, 1 сакавіка, у філіяле Веткаўскага музея аднаўляюцца супольныя спеўкі «Школкі традыцыйных спеваў».




Пачынаюць рыхтавацца да вясны, вывучаць і спяваць веснавыя песні і карагоды!

На такіх занятках няма гледачоў — усе ўдзельнікі і спяваюць разам. Не важна, ці ўмееце вы спяваць, ці ведаеце песні.

Перад тым, як заспяваць, на занятках адбываецца пэўная галасавая і дыхальная гімнастыка. Такая размінка ды спевы ў народнай манеры — шыкоўна аздараўляе і голас, і арганізм у цэлым.

Проста прыходзьце і прыводзьце сяброў!


Уваход вольны!



Вам можа быць цікава

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ