Супольныя спевы хору «Пташка» Сашы Мацюховай і Вольгі Гаховіч у Гданьску

15.06.2023 18:00 - 20:00 офіс БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307) Бясплатнае

У чацвер, 15 чэрвеня, у Гданьску адбудзецца першая супольная спеўка хору «Пташка», які ладзяць Саша Мацюхова і Вольга Гаховіч.



Дата: 15 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: офіс БКТ «Хатка», ul. Miszewskiego 17/307, Гданьск


Тут будуць працаваць з дыханнем, вучыцца адчуваць, што спяваюць не толькі звязкі, але і ўсё цела, вучыцца чуць сябе і харавых суседзяў. І яшчэ — будаваць ўзаемадзеянне так, каб усе адчувалі сябе ў камфортным асяроддзі, дзе можна спяваць, танчыць, дурэць, проста быць і не баяцца, што цябе не зразумеюць.

Калі вы заўсёды думалі, што зусім не ўмееце спяваць, то не спяшайцеся хвалявацца! Гэты хор — для ўсіх!


Выкладчыцы:

Саша Мацюхова — спявачка, салістка харавых калектываў;

Вольга Гаховіч — піяністка, педагог.


Па запіс і падрабязнасці пішыце спадарыні Сашы ў дырэкт.







Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ