Суседскі фэст пісанак у Вільні

13.04.2025 11:00 - 19:00 Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча (Vilniaus g. 20) 5 еўра

13 красавіка Віленскі музей імя І. Луцкевіча разам з Грамадзянскай ініцыятывай запрашаюць на Суседскі фэст пісанак, на якім можна будзе падрыхтавацца да Вялікадня і сустрэць вясну ў цудоўнай беларуска-ўкраінска-літоўскай кампаніі.

Дата: 13 красавіка

Час: пачатак а 11-й (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

Рэкамендаваны данат: 5 еўра

Падрабязнасці тут

Што ў праграме?

11:00 — 12:00 — адкрыццё Фэсту і EthnoExpert Talk

Майстар-класы

12:00 — 13:45 — тры майстар-класы па пісанках: беларуская, украінская, літоўская традыцыі (для дарослых)
11:00 — 12:00 — майстар-клас па дэкору велікоднага яйка (для дзяцей 5+)
11:00 — 12:00 — майстар-клас «Вясновы шалік з набіванкай» (для дзяцей 8+)

Гульні для дзяцей

12:00 — 13:00 — Велікодны пошук яек
13:00 —  14:00 — гульні з дзецьмі

Этна-канцэрт

14:00 — 15:30 — этна-канцэрт

Выступаюць: вулічны тэатр «ВІР», аматарскі хор «Навокал», гурт беларускіх традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», аматарскі хор «PraDziva», сямейны гурт «Світанак» і інш.

15:30 — 16:00 — майстар-клас па беларускіх, украінскіх, літоўскіх народных танцах.

16:00 — 16:30 — выступае Andrus Takindang | Andruś

16:30 —19:00 — народныя танцы да ўпаду з Клюбам эўрапейскіх сацыяльных танцаў «Vałoška»

Арганізатары фэсту запрашаюць прыходзіць у народных строях!








Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Роварны прабег салідарнасці ў Вільні

09.08.2026 (12:30 - 14:30) Кафедральная плошча

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ