Сустрэча «95 гадоў з пачатку масавай высылкі кулакоў» у Варшаве

27.03.2025 18:30 - 20:00 факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55 (аўд. 2.166, 2 паверх)) Бясплатнае



У чацвер, 27 сакавіка, Беларускі гістарычны клуб запрашае на сустрэчу «95 гадоў з пачатку масавай высылкі кулакоў».





1929 год Сталін абвесціў «годам вялікага пералому на ўсіх франтах сацыялістычнага будаўніцтва». Кіраўніцтва краіны саветаў узяло курс на фарсіраваную індустрыялізацыю і прымусовую калектывізацыю.

Сяляне, якія па-ранейшаму моцна трымаліся за зямлю і ўласную гаспадарку і не хацелі ісці ў калгасы, сталі для савецкай улады галоўным воргам. Ім і пачалі ламаць зрабет.

У сакавіку 1930 года саветы ажыццявілі першую высылку кулакоў з Беларусі ў аддаленыя куткі Расеі. Першую, але не апошнюю.

Аб тым, як адбываліся высылкі кулакоў ў 1930 годзе і пазней, ці былі высылкі раней, як складваўся лёс сасланых асабліва падчас Вялікага тэрору 1937-38 гадоў, аб гэтым пойдзе размова на сустрэчы.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ