Сустрэча з Кацярынай Гліністай у Мінску

24.01.2026 16:00 - 17:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 25 рубёў

У наступную суботу, 24 студзеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца творчая сустрэча з Кацярынай Гліністай, сучаснай беларускай пісьменніцай, якая працуе ў жанрах фэнтэзі і навуковай фантастыкі, аўтаркай рамана Калыханка для Мінска.


Мінск — горад шумны, заняты, як і належыць сталіцы. Але ёсць у ім людзі, якім дазволена бачыць іншы, унутраны яго бок — Падсвецце, месца, дзе жывуць казкі, паданні і гарадское чараўніцтва.

Малады маг-абярэжнік Максім — з тых, хто сочыць за захаваннем мяжы паміж звыклым і тагасветным.

Вас чакаюць:

  • сустрэча з аўтаркай;

  • чароўная атмасфера і знаёмства з таямніцамі сталіцы;

  • розыгрыш прызоў і аўтограф-сэсія;

  • прагляд экспазіцыі з калекцыі НЦСМ і выставы Вечна зялёнае.

Звярніце ўвагу: кнігі аўтаркі на сустрэчы прадавацца НЕ БУДУЦЬ, калі ласка, для подпісу набывайце іх загадзя.

Квіткі — 25 рублёў (прагляд экспазіцыі ўключаны ў кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.

Альбо набывайце электронны квіток.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Балянка «Брыдучы мост» ў Мінску

11.02.2026 18:00 - 28.02.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Беларуская дыктоўка ў Мінску

20.02.2026 (13:00 - 14:00) Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, д. 15)

Экскурсія "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" ў Гомелі

21.02.2026 (11:00 - 13:00) у скверыку насупраць будынка БелДУТа (вуліца Камсамольская)

Дзень роднай мовы ў Вільні

21.02.2026 (17:00 - 19:00) Дом нацыянальных супольнасцей (Raugyklos, 25 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ