Сустрэча і майстар-клас з аўтарам роліка “Беларусь у абдымках зорак”!

09.03.2013 13:00 - 15:00 ------------ Бясплатнае

Творчая сустрэча з астраномам, фатографам, аўтарам відэароліка “Беларусь у абдымках зорак” Віктарам Малышчыцам пройдзе ў Мінску 9 сакавіка.

Як паведамляюць арганізатары, падчас імпрэзы чакаецца паказ роліка “Беларусь у абдымках зорак”, аповед аўтара аб варунках у якіх ствараўся ролік, тэхнічных патрабаваннях, асаблівасцях мастацкага накірунку – астрафотаздымкаў. Можна будзе задаць пытанні і атрымаць адказы.

Таксама на працягу мерапрыемства Віктар Малышчыц правядзе майстар-клас і пакажа, як з дапамогай спецыяльнай тэхнікі, абсталявання і праграмнага забеспячэння любая асоба можа стаць стваральнікам прыгожых і захапляльных ролікаў з выявамі зорак, прыродных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры і інш.

Дата мерапрыемства: субота 9 сакавіка. Час правядзення: з 13.00 да 15.00.

Калі Вы жадаеце паўдзельнічаць у дадзенай сустрэчы, калі ласка, запішыцеся на імпрэзу праз мэйл meliashkevich@gmail.com альбо СМС на мабільны нумар +375291694811 (Юрась Меляшкевіч). У лісце ці СМС калі ласка пазначце – прозвішча, імя, нумар мабільнага (калі дасылаеце электронны ліст), адрас электроннай скрыні (калі адпраўляеце СМС). Калі Вы хочаце пакінуць заяўку за некалькіх асобаў, калі ласка, пазначце адпаведна іх звесткі!


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Роварны прабег салідарнасці ў Вільні

09.08.2026 (12:30 - 14:30) Кафедральная плошча

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ