Сустрэча з фатографкай Касяй Сырамалот у Мінску

05.02.2022 15:00 - 16:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24) Бясплатнае

5 лютага Нацыянальны мастацкі музей запрашае на сустрэчу-размову з фатографкай, аўтаркай кнігі «The Belarus Book» Касяй Сырамалот.



Дата: 5 лютага

Час: 15.00

Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. К. Маркса, 24, Мінск

Пагаворым пра тое, як стваралася кніга, пра гісторыі, якія стаяць за кожным фотаздымкам, паразважаем, што даюць нам цяпер падарожжы па Беларусі.

І, вядома, Кася Palasatka раскажа пра свае планы і новыя праекты. Сустрэча будзе праходзіць у новым корпусе музея, у залах выставы «Рух зямлі», на якой прадстаўлены працы мастакоў, натхнёных неверагоднай прыгажосцю беларускай прыроды.

У рамках прэзентацыі будзе арганізавана аўтограф-сесія (выданне можна прынесці з сабой або набыць у музейнай краме).

Уваход на сустрэчу па білеце ў музей.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Vitebsk Samba Festival у Віцебску

12.07.2025 (21:00 - 23:55) (вул. Калініна і пл. Пушкінская)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ