У суботу, 13 верасня, у бары «Карма» святкуюць Дзень Гомеля.
Бар ператворыцца ў сапраўдны Гомель з тым самым адчуваннем дому. Запрашаюцца ўсе беларусы, нават якія не былі ў Гомелі.
У праграме:
14:45–17:00 — гарадская гульня «Схватка»
Інтэлектуальны драйв і прыгоды пра Гомель 1990-х.
Месца старту: каля Rzeźby «Kompozycja» Tadeusza Siekluckiego у парку Уяздоўскім Гульня скончыцца ў бары «Karma» якраз да пачатку Дня Гомеля.
Рэгіструйцеся па спасылцы.
16:00 — шахматны турнір
Рэгіструйцеся па спасылцы.
17:00 — афіцыйны старт імпрэзы: адкрываецца маркет рамеснікаў, пачынаюць частавацца дранікамі і гомельскім півам, і можна размалявацца пад вавёрку.
18:00 — пазнавальная лекцыя пра крымінальнае мінулае Гомеля. Захапляльная гісторыя пра цёмны, але вельмі цікавы бок горада.
19:30 — выступ жаночага хору SPIEVY: спачатку абрад (удзел у абрадзе — 40 злотых на месцы), пасля — адкрыты канцэрт для ўсіх гасцей.
21:15 — выступ музыкі, імя якога пакуль не называецца
з 22:00 — DJ Aslamin і DJ Zal Будзе як мы любім: гучна, смачна і па-гомельску душэўна.
Уваход вольны, і можна заданаціць.