Сустрэча з Таццянай Лісавенка ў Мінску

24.01.2026 16:00 - 18:00 Арт-гасцёўня "Высокае месца" (вул. Герцэна, 2а) 15 рублёў

У суботу, 24 студзеня, у арт-гасцёўні "Высокае месца" адбудзецца сустрэча з мастачкай тэатральнага касцюма Таццянай Лісавенка.


Таццяна Лісавенка – адна з вядучых беларускіх мастачак па касцюмах, чыя прафесійная біяграфія ахоплівера больш за тры дзесяцігоддзі актыўнай працы ў тэатры, дызайне і педагогіцы.

За гады працы мастачка стварыла касцюмы больш як да 70 спектакляў, супрацоўнічаючы з вядучымі тэатрамі Беларусі, выдатнымі рэжысёрамі і сцэнографамі.

Творчая сустрэча задумана як свайго роду асабістая справаздача - аповед аб шляху даўжынёю больш за 30 гадоў.

Спадарыня Таццяна падзеліцца гісторыяй свайго прафесіянальнага станаўлення: як яна прыйшла ў прастору сцэнічнага касцюма, як крок за крокам фарміравалася яе мастацкая мова, якія праекты сталі знакавымі і чаму работа мастака па касцюмах немагчыма па-за кантэкстам сцэнаграфіі ў цэлым.

У праграме сустрэчы:

- паказ фільма-прэзентацыі;

- аповед аб прынцыпах стварэння вобразаў персанажаў, аб узаемадзеянні касцюма з прасторай сцэны, аб апошніх і бягучых пастаноўках беларускіх тэатраў;

- жывыя гісторыі з тэатральнага жыцця, пацешныя выпадкі, сустрэчы і працоўныя моманты, якія рэдка выходзяць за межы закулісся.

Квіткі - 15 рублёў для дарослых, 10 рублёў для студэнтаў, пенсіянераў, 5 рублёў для школьнікаў.

Рэгіструйцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com альбо праз інстаграм гасцёўні.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас Карта жаданняў у Мінску

20.01.2026 (18:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску

21.01.2026 (19:00 - 21:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ