Сустрэча літаратурнай школы «Тэкст» у Мінску

20.03.2025 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 10 рублёў



 У чацвер, 20 сакавіка, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца новая сустрэча літаратурнай школы «Тэкст», прысвечаная дзённіку пісьменніка.



Цягам занятку даведаецеся пра:

  •  дзённік як літаратурны жанр;
  •  дзённікавыя запісы і нататкі як працоўны інструмент пісьменніка;
  •  дзённік пісьменніка на прыкладзе кніг і тэматычных часопісных публікцый М. Танка, І. Шамякіна, В. Адамчыка, Я. Скрыгана, Р. Барадуліна, У. Караткевіча;
  •  дзённікавыя запісы перыяду Вялікай Айчыннай вайны (І. Мележ, К. Чорны, М. Лобан, В. Гарбук).


Госць — пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп, аўтар серыі кніг «Заўтра была адліга» (дзённікавы раман паэта).


Форма працы — лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.

Мадэратар — Міхал Бараноўскі.


Квіткі — 10 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ