Сустрэча прэс-клуба ў Лідзе: як журналістам і актывістам быць карыснымі адно аднаму

24.02.2018 17:00 - 17:00 Ga11ery (г. Ліда, бульвар Гедыміна, 12-11) Уваход вольны

Здавалася б, што задача СМІ – асвятляць як мага больш падзеяў. Але часам незаслужана абмінаецца ўвагай дзейнасць грамадскіх актывістаў, якія займаюцца вырашэннем важных грамадскіх і сацыяльных праблемаў. Праз недахоп інфармацыі многія грамадскія ініцыятывы застаюцца па-за ўвагай кожнага з нас. З іншага боку, самі актывісты далёка не заўсёды могуць так падаць інфармацыю, каб зацікавіць ёю журналістаў і блогераў.

Як змяніць гэтую сітуацыю? Якім чынам грамадскім актывістам зацікавіць сваёй дзейнасцю тых, хто піша, а медыям – убачыць сярод вялікай колькасці падзеяў сапраўды значную сацыяльную з’яву, якая з дапамогай СМІ можа і павінная выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве? Як расказаць гісторыю пра валанцёра ці грамадскае аб’яднанне, якую прачытаюць тысячы? У Лідзе ўжо даўно наспела неабходнасць паразмаўляць пра ўсё гэта.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць журналістаў, блогераў і грамадскіх актывістаў Ліды абмеркаваць гэтыя важныя пытанні і разам знайсці магчымыя рашэнні на сустрэчы прэс-клуба разам з цікавымі і дасведчанымі спікерамі:

Яся Каралевіч-Картэль (Мінск), рэдактарка інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by;

Аляксей Шота (Гародня), галоўны рэдактар Hrodna.life;

Алег Валадкевіч (Ліда), лідар веласупольнасці Ліды.

Вы – грамадскі актывіст, ладзіце цікавыя мерапрыемствы, абараняеце і прасоўваеце грамадскія інтарэсы і пра вас не піша прэса? Спытайце, чаму!

Вы – журналіст ці блогер, і грамадскія актывісты дасылаюць вам няўцямную інфармацыю ці нецікавыя запрашэнні? Падзяліцеся, як пісаць так, каб гэта вас зачапіла.

24 лютага, Ліда, Ga11ery, бульвар Гедыміна, 12-11

Пачатак: 17:00


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Каляды з "Купалінкай" у Варшаве

28.12.2025 (14:00 - 16:00) Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

Саша Філіпенка ў Лондане

17.01.2026 (19:00 - 20:00) Arc Space London (13 Tottenham Mews)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ