Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

12.07.2026 15:00 - 17:00 (паведамяць удзельнікам) Бясплатнае
У нядзелю, 12 ліпеня, ва Уроцлаве пасля перапынку ўзнаўляе працу і запрашае на сустрэчу клуб беларускай мовы «РазМова».

Гэтым разам прапануюць гуляць у настольныя гульні.

Клуб стварае спрыяльнае асяроддзе, каб размаўляць па-беларуску незалежна ад ўзроўню валодання мовай. Выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі аднадумцамі і добра правесці час.

Сустрэчы клуба бясплатныя і адбываюцца 2 разы на месяц у розных фарматах:

  • размовы па падгрупах на розныя тэмы;

  • настольныя гульні;

  • гульнявыя дэбаты;

  • прагляд фільмаў на беларускай мове з абмеркаваннем.

Уваход вольны, але каб патрапіць на сустрэчы, трэба стаць сябрам клуба. Ім можа стаць любы ахвотны, хто мае не меней за 18 год і зарэгіструецца па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Купалле з гуртом NOCHY ў Таліне

12.07.2026 (15:00 - 19:00) Талінскі батанічны сад (пляцоўка «Sirelid») (Kloostrimetsa tee 52)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ