Сустрэча «Роля беларускай этнаграфіі ў нацыябудаўнічым працэсе беларусаў» у Варшаве

15.05.2025 18:30 - 20:30 факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55 (аўд. 2.166, 2 паверх)) Бясплатнае



У чацвер, 15 траўня, Беларускі дыскусійны клуб запрашае на сустрэчу «Роля беларускай этнаграфіі ў нацыябудаўнічым працэсе беларусаў».





Беларускія нацыянальныя праекты ХХ ст. заўсёды будаваліся на ідэі наяўнасці асобнай беларускай этнічнай культуры. Крыніцай ведаў аб гэтым былі этнаграфія беларусаў. Аднак яе роля ў стварэнні дыскурса нацыябудаўніцтва была амаль не заўважная на фоне гістарычнай навукі, філалогіі ці літаратуры.

Яшчэ не асэнсаваныя імперскія і савецкія наратывы этнаграфічных ведаў, а таксама не зроблена іх феміністычная крытыка.

Посткаланіяльнае пераасэнсаванне дазволіць пазбавіцца некаторых устойлівых стэрэатыпаў, звязаных з концэпцыямі «этнічнай культуры беларусаў», «традыцыйнай культуры беларусаў», пераадолець ідэалагічны змест часткі эндаэтнанімічных характарыстык беларускага грамадства (напрыклад, талерантнасць, працавітасць), асэнсаваць феномен фалькларызацыі культуры.

Пра ролю этнаграфіі ў нацыябудаванні беларусаў і паразмаўляюць.

Спікер — д-р Сцяпан Захаркевіч (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт)

Вядоўцы — прафесар д-р хаб. Ежы Гжыбоўскі (Варшаўскі ўніверсітэт) і Ігар Станкевіч (Беларускі інстытут публічнай гісторыі).


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Паказ фільмаў «Куля для нязгодных» і «Банда» ў Вільні

25.06.2026 (16:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Фестываль «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» ў Жодзішках

28.06.2026 (11:00 - 16:00) (Жодзішкі, Смаргонскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ