Сустрэча са Святланай Курс у Вільні

26.02.2026 16:00 - 17:30 LITEXPO (Laisvės pr. 5) 12 еўра

У чацвер, 26 лютага, у Вільні ў межах Віленскага кніжнага кірмашу адбудзецца сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец) і прэзентацыя літоўскага перакладу яе аповесці «Па што ідзеш, воўча?».


Акрамя аўтаркі ў імпрэзе возьмуць удзел літаратурная крытыкеса Віргінія Кульвінскайтэ-Цыбараўске і перакладчыца «Па што ідзеш, воўча?» на літоўскую мову Юргіта Яспанітэ-Бурокене.

Будзе сінхронны пераклад.

Таксама ў праграме - аўтограф-сесія, якая пачнецца а 17-й на стэндзе выдавецтва "Pflaumbaum" - 5.A10.

Квіткі на кірмаш коштам ад 12 еўра бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Варштат па вышыўцы ва Уроцлаве

паведамяць удзельнікам (паведамяць удзельнікам)

Канцэрт хору «Гук Цішы» ў Варшаве

22.02.2026 (14:45 - 15:45) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

28.02.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ