Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

21.03.2026 14:00 - 16:00 Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 10 рублёў


У суботу, 21 сакавіка, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць майстар-клас па гарлячках.



Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер.

Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання дадуць. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакецікі кожнага колеру.

Памер бісернай пацеркі - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

Кошт - 10 рублёў. Запісвайцеся загадзя па нумары +375 232 50-96-98 .


Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Традыцыйныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

17.04.2026 (17:00 - 21:00) сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Канцэрт «Voices Beyond the Walls» у Гаазе

19.04.2026 (14:30 - 16:30) Paleiskerk (Paleisstraat 8)

Palina ў Барселоне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) PARAL·LEL 62 (Av. del Paral·lel, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ