Сустрэча «Спадчына «чарнобыльскага» руху праз 40 год» у Варшаве

25.04.2026 14:00 - 16:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a) Бясплатнае
У суботу, 25 красавіка, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца сустрэча «Спадчына «чарнобыльскага» руху праз 40 год».

Прыходзьце на сустрэчу з гісторыкам Уладзімірам Валодзіным і актывісткай Таццянай Новікавай, каб даследаваць спадчыну чарнобыльскага руху.

Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва», можна паглядзець у публічна даступным архіве?

Гэтыя запісы — унікальнае акно ў час, калі навукоўцы і дактары яшчэ не баяліся гаварыць праўду пра катастрофу.

Вас чакае:

  • «Непадцэнзурная» версія: Уладзімір Валодзін распавядзе пра архіўныя відэаінтэрв’ю Святланы Алексіевіч і Таццяны Логінавай (1995-1996). Гэтыя запісы леглі ў аснову «Чарнобыльскай малітвы», а цяпер захоўваюцца ў Будапешце.

  • Жывая гісторыя: як грамадства змагалася з наступствамі аварыі і чаму гэты досвед важна перадаць наступным пакаленням?

  • Рэфлексія: чаму наша памяць пра Чарнобыль сёння становіцца фрагментарнай?

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Івана Русачака «Рух не па коле» ў Гродне

07.05.2026 17:30 - 24.05.2026 17:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

16.05.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ