Сустрэча «Як знайсці ідэальнае жыллё» ў Варшаве

21.03.2025 19:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае

 

У пятніцу, 21 сакавіка, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца сустрэча «Як знайсці ідэальнае жыллё».





Плануеце арандаваць кватэру альбо дом у Варшаве, але баіцеся сутыкнуцца з ашуканцамі? Завітвайце на карысную сустрэчу з кансультанткай па нерухомасці Інай Прыпісновай.

Вы даведаецеся:

 

  • Як не быць падманутым/падманутай пры набыцці ці арэндзе жылля?
  •  Як зэканоміць!
  •  Як правільна прыняць кватэру ці дом, каб потым не было праблемаў.
  •  Пра абавязковыя пункты ў дамове:
а) памер арэнднай платы і каўцыі;
б) тэрмін арэнды і ўмовы скасавання;
в) хто аплачвае рамонт і бягучыя паломкі;
г) якія дакументы спатрэбяцца арандатару, то бок табе, для спраўджвання легальнасці.

 А яшчэ як правільна ўпісаць коціка ці сабачку ў дамова!

Сустрэча абдудзецца ў нефармальнай атмасферы.


Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Андрэй Лугін у Беластоку

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Beer4U (ul. Legionowa 14/16)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

22.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

22.12.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ