Выстава «Жахлівая прыгажосць» у Мінску

04.08.2025 - 30.08.2025 18:00 - 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 7 рублёў



У панядзелак, 4 жніўня, у музеі Якуба Коласа адкрываецца выстава «Жахлівая прыгажосць», прысвечаная культуры пасмяротных масак






Імкненне захаваць вобраз памерлага знаходзіла праяву ў розныя часы і ў розных культурах, але за кожнай традыцыяй стаяла разуменне непазбежнасці знікнення цела і, асабліва, твару, як найвыразнейшага ўвасаблення рыс індывіда. 

Выбудаваць іерархію беларускіх скульптараў, якія прыклалі сваю руку да гэтага далікатнага віду скульптуры, дастаткова складана.

 Хоць ва ўсім свеце пасмяротныя маскі адназначна належаць да разраду мастацтва, многія беларускія скульптары не афішуюць сваё дачыненне да стварэння пасмяротных масак.

 На выставе, падрыхтаванай сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем і мемарыяльным музеем-майстэрняй Заіра Азгура, прадстаўленыя пасмяротныя маскі дзеячоў культуры. 


Працуе выстава да 30 жніўня. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

MY WAY FESTIVAL у Мінску

02.08.2025 10:00 - 03.08.2025 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2б)

Прэм’ера спектакля «Сіндром Гаргоны» ў Торуні (16+)

02.08.2025 (18:00 - 20:00) Wojewódzki Ośrodek Animacji Kultury (ul. Kościuszki 75-77 (5 piętro, зала 506A))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ