«Шалом» Клінава з’явіўся ў аўдыяфармаце

Ініцыятыва Audiobooks.by прэзентавала ў сеціве раман «Шалом» Артура Клінава ў аўдыяфармаце. Гэта кніга, якую аўтар калісьці назваў сваёй «Вайной і мірам», раман-авантура і раман-буфанада, піша bellit.info.

«Šalom»

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцвярэзніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зняць яго з вашае галавы.

Купіць і паслухаць кнігу можна тут: Kobo (працуе ў Беларусі), Google Play Books, Apple Books, Spotify Audiobooks.

Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube.