Сустрэча з акторамi фiльма «Купала» ў Сан-Францыска

02.05.2025 18:00 - 21:00 (395 22nd Street) 25 даляраў


У пятніцу, 2 траўня, у Сан-Францыска ладзяць сустрэчу з акторамi фiльма «Купала».





Цімур Недзьведзь
 — выканаўца ролі юнага Янкі ў фільме Уладзіміра Янкоўскага «Купала», малады актор з Беларусі, нядаўна пераехаў у ЗША і цяпер разам з бацькам i рэжысёрам Паўлам Недзьведзем, і жыве ў Сан-Францыска.

Павал і Цімур раскажуць пра тое, як здымаўся фільм «Купала», і пакажуць ўнікальныя фоты і відэакадры са здымак.

Таксама вас чакае гутарка па відэасувязі з выканаўцам галоўнай ролі Янкі Купалы Мікалаем Шэстакам, які жыве ў Рызе (Латвія) і з ахвотай пагадзіўся далучыцца i распавесцi пра свой досвед.

Напрыканцы Цімур і Павел пакажуць свой кароткаметражны фільм па вершы Янкі Купалы «А хто там ідзе?»


Удзел — данат у 25 даляраў. Дзецям і падлеткам уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ