Сустрэча з AKUTE у Beer&Wine bar

13.11.2015 18:00 - 20:00 Beer&Wine bar (вул. Кульман, 9) Бясплатнае

За дзень да пачатку гастрольнага тура “Усё павернецца” гурт AKUTE запрашае на сустрэчу 13 лістапада ў Beer&Wine bar па адрасу: Мінск, Кульман, 9.

Унікальная магчымасць паразмаўляць з музыкамі, узяць аўтографы, а таксама набыць па прома-кошце квіткі на мінскі канцэрт 11 снежня ў клубе Re:public. Найбольш актыўным – піва ад Beer&Wine bar!

Пачатак 18:00 Інфармацыя:  8033 661 1432

“Усё павернецца” – новая музычная праграма AKUTE ў якую ўвайшлі песні з будучага альбому, лепшыя з 3-х мінулых, а таксама песні, якія не гучалі на жывых канцэртах ужо некалькі год, а некаторыя і ніколі!

“Усё павернецца” – гэта магчымасць асэнсаваць тое, што прайшло і вярнуць самае лепшае для таго, каб рухацца наперад.

У рамках тура ў 2015 г. запаланаваны канцэрты ў гарадах Беларусі і Украіны: 14.11 – Брэст, 21.11 – Наваполацк, 27.11 – Бабруйск, 29.11 – Магілёў, 11.12 – Мінск, 13.12 – Львоў (UA), 18.12 – Тэрнопаль (UA), 19.12 – Адэса (UA), 20.12 – Крывы Ріг (UA), 23.12 – Днепрапятроўск (UA), 24.12 – Харкаў (UA), 26.12 – Кіеў (UA)


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па выцінанцы ў Варшаве

16.11.2025 (13:00 - 15:00) Прастора "MIT" (Stalowa, 36)

"Петля Пристрастия" ў Батумі

28.11.2025 (20:00 - 22:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ