Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і Юляй Цімафеевай у Варшаве

08.04.2025 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) ад 40 злотых

 

8 красавіка, у аўторак, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца творчая сустрэча з літаратарамі Альгердам Бахарэвічам і Юляй Цімафеевай.






Гэта іх першы прыезд у Варшаву за апошнія паўтара года, і за гэты час з’явілася шмат нагод, каб сустрэцца.

26 сакавіка спадар Бахарэвіч атрымаў Ляйпцыгскую кніжную прэмію, і першы візіт у статусе лаўрэата — акурат у Варшаву.

Пісьменнік падзеліцца думкамі пра свае апошнія кнігі «Капітан Лятучая Рыба» і «Папяровы голем», якія выйшлі летась.

Юля Цімафеева праанансуе сваю будучую кнігу «Кровазварот», якая неўзабаве, літаральна ў красавіку ці траўні, выйдзе ў выдавецтве «Янушкевіч».


Квіткі коштам 40 злотых, калі набудзеце ў сакавіка, і 50 злотых — калі ў красавіку, бярыце на сайце кнігарні «Кнігаўка» па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва Віма Вендэрса ў Мінску

02.04.2025 19:30 - 07.05.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Дзіма Нарышкін у Кракаве

06.04.2025 (18:00 - 20:00) SOJKA (Kalwaryjska 15)

«Разбітае Сэрца Пацана» ў Кракаве (16+)

17.04.2025 (20:00 - 22:00) Klub Gwarek (Władysława Reymonta 17)

Спектакль «Зэкамерон» у Вільні

26.04.2025 (19:00 - 21:00) Polish Theater in Vilnius (Naugarduko gatvė 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ