Спектакль «Зэкамерон» у Вільні

26.04.2025 19:00 - 21:00 Polish Theater in Vilnius (Naugarduko gatvė 76) ад 20 еўра

 

26 красавіка (гэта будзе субота) каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Вільні спектакль «Зэкамерон» паводле твораў Максіма Знака.





Гэта спектакль, які балансуе на мяжы рэальнасці і абсурду. Смех скрозь слёзы, трагікамічныя гісторыі, дзе суровая рэчаіснасць ператвараецца ў тэатр жыцця.

Гэта пра тое, як людзі знаходзяць сілы жартаваць нават там, дзе, здаецца, жартаў не засталося.

Максім Знак асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Бо не пабаяўся скарыстацца сваім правам на ўдзел у палітычным жыцці краіны. Ён напісаў свой «Зэкамерон» у камеры папярэдняга зняволення.

Купалаўцы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз разам з Уладзімірам Пугачам маюць гонар спрычыніцца да творчасці Максіма і падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.


Квіткі коштам ад 20 еўра набывайце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Дзень музеяў у Мірскім замку

16.05.2026 (11:30 - 16:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Ноч музеяў з Ваньковічамі ў Мінску

16.05.2026 (16:00 - 22:00) Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Ноч музеяў у музеі Багдановіча ў Мінску

16.05.2026 (17:00 - 23:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ