Творчая сустрэча з Эдуардам Агуновічам у межах праекта “Ведай нашых!”

06.02.2020 16:00 - 17:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) Уваход вольны

Трапляючы ў музейную прастору, наведвальнік рэдка задумваецца над тым, як яна стваралася, звяртаючы ўвагу, як правіла, непасрэдна на экспанаты. Але мала проста мець цікавыя рэчы ў фондавых калекцыях: трэба яшчэ ўмець іх прадставіць. Такім талентам, бясспрэчна, валодае Эдуард Агуновіч, беларускі мастак і аўтар не адной музейнай экспазіцыі ў краіне.

Асаблівае месца ў яго творчай біяграфіі займае Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску: Эдуард Канстанцінавіч стаў аўтарам мастацкай канцэпцыі першай пастаяннай экспазіцыі, і менавіта яго мастацкія рашэнні сталі асновай для рээкспазіцыі. Музею пашчасціла мець за “хроснага” Эдуарда Агуновіча.

Запрашаем усіх ахвотных на творчую сустрэчу з выбітным творцам: Эдуард Агуновіч распавядзе аб працы над літаратурнымі экспазіцыямі і падзеліцца творчымі сакрэтамі.

Чакаем вас 6 лютага а 16-й гадзіне.

Уваходны вольны.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).

Даведкі па тэлефоне: (8 017) 334-42-69.


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Дзень Волі ў Браціславе

28.03.2026 (15:00 - 18:00) Hviezdoslavovo námestie

Дзень Волі ў Сіэтле

29.03.2026 (12:00 - 15:00) Bellevue Library (1111 110th Ave NE)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ