Сустрэча з гуртом “Крывічы”

31.07.2019 18:30 - 19:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37) 5,00

31 ліпеня 2019 года (у сераду) у 18:30 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі запрашае ўсіх жадаючых на творчую сустрэчу з лідарамі гурта іркуцкіх беларусаў “Крывічы”, якія прадставяць праграму “Песні і танцы беларусаў Іркуцкай вобласці”. Матэрыял быў запісаны падчас этнаграфічных вандровак па вёсках Прыбайкалля, заснаваных беларускімі перасяленцамі ў пачатку ХХ стагодздзя (1902-1912 гг.). 
У рамках сустрэчы пройдзе майстар-клас па беларускіх народных танцах – іх можна будзе не толькі ўбачыць, але і павучыцца танцаваць разам з удзельнікамі гурта Алегам Рудаковым і Вольгай Галанавай. 

Уваход – па квітках. Кошт – 5 рублёў. Квіткі - у касе музея.

Час правядзення: 
18:30-21:00

Даведкі па тэлефонах:
Музей: (80222) 65-07-57 
Каса музея (80222) 65-02-03

Падрабязней тут


Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ