Сустрэча з групай Bouillon

15.11.2016 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прапануе ўнікальны адукацыйны праект “10 майстэрняў”, у якім з 15 па 30 лістапада 2016 года прыме актыўны ўдзел Группа Bouillon (Грузія)

Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

Але на завяршальны дзясяты курс адукацыйнага праекта мы вырашылі  запрасіць грузінскую групу Bouillon з іх аўтарскім курсам “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!”, які прысвечаны перфарматыўным практыкам у сучасным мастацтве.

15 лістапада а 19-ай гадзіне ў межах адукацыйнага праекта “10 майстэрняў” у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца публічная сустрэча з групай Bouillon, якая будзе прысвечана дзейнасці групы, а таксама аўтарскаму погляду на гісторыю мастацтва ад удзельніц Buillon’a Наталлі Ваcадзэ і Кацярыны Кецбая.

16 лістапада пачнецца 6-дзённая майстэрня, дзе ўдзельнікі майстэрні “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” абмяркуюць пытанні, што тычацца мастацкіх перфарматыўных практык, а таксама напрыканцы курса зладзяць свой перформанс і пакажуць яго ў рамках аднаіменнай выставы группы Bouillon у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, якая пройдзе з 17 па 30 лістапада.

17 па 30 лістапада галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадставіць праект групы Bouillon “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!”, які грунтуецца на рэтраспектыўным поглядзе на 8-гадовае існаванне групы Bouillon і экспацізыі яе найбольш вострых прац. Упершыню за гісторыю існавання групы гледачу будзе прапанавана пазна’ёміцца з рознымі падыходамі да мастацкіх практык, якія выкарыстоўваюцца мастакамі, а таксама прасачыць гісторыю развіцця Bouillon’аў.

Група Bouillon з’яўляецца мастацкім калектывам, заснаваным у Тбілісі ў 2008 годзе, у склад якой уваходзяць: Наталля Ваcадзэ, Тэймураз Картлелішвілі, Уладзімер Харціашвілі, Канстанцін Кіціашвілі, Кацярына Кецбая і Зураб Кіквадзэ. Bouillon часта выкарыстоўвае немастацкія стратэгіі ў мастацкім кантэксце і наадварот, працуе вакол пытанняў прыватнай і публічнай прасторы: як сілавыя структуры і іерархіі фарміруюць гэтыя прасторы. Іх падыход часта прымае форму тонкай крытыкі грузінскага постсавецкага грамадства.

У 2013 годзе група Bouillon удзельнічала ў Венецыянскай біенале ў рамках грузінскага павільёна Kamikaze Loggia.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” радая запрасіць Вас 15 лістапада ў 19.00 на публічную сустрэчу з групай Bouillon па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці 37А.

Далучайцеся да ўдзелу ў майстэрні групы Bouillon “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” з 16 лістапада. Больш пра майстрэрню тут

А таксама 17 лістапада ў 19.00 запрашаем на адкрыццё праекта “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці 37А, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Кава з гісторыкам у Варшаве

10.05.2025 (13:00 - 15:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Саша Філіпенка ў Дзюсельдорфе

28.05.2025 (19:00 - 21:00) Stiftung Gerhart-Hauptmann-Haus (Bismarckstraße 90)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ