Сустрэча з Кацярынай Массэ ў дзіцячай бібліятэцы № 14

04.10.2016 14:00 - 17:00 Дзіцячая бібліятэка № 14 (вул. Варвашэні 11, ст. м. Магілёўская) Уваход вольны

4 кастрычніка

а 14-й гадзіне

ў дзіцячай бібліятэцы № 14

(вул. Варвашэні 11, ст. м. Магілёўская) ладзіцца сустрэча з

Кацярынай Массэ – маладой беларускай паэткай стылю хай-тэк, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам паэтычных зборнікаў “Ліецца сьвятло ў маё вакно” і “Двайковы код”.

Мы працягваем наш культурны праект – “Беларусь маладая”. Бібліятэка знаёміць з крэатыўнымі, цікавымі, неардэнарнымі маладымі людзьмі, якія адкрываюць нам багаты духоўны свет Беларусі, паказваюць яго з розных бакоў, і, магчыма, змогуць неяк станоўча паўплываць на развіццё і станаўленне вашай асобы.

Чакаем Вас! Прыходзьце, будзе цікава! Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ