Сустрэча з Кацярынай Маціеўскай у Варшаве

17.08.2024 17:00 - 19:00 «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4) Бясплатнае
 

У суботу, 17 жніўня, у кнігарні «Кнігаўка» — другая з цыклу сустрэч «Кніжнага клуба» з перакладчыкамі.







Дата: 17 жніўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: «Кнігаўка», ul. Kłopotowskiego, 4, Варшава




 Гэтым разам госця — Кацярына Маціеўская, перакладчыца, лаўрэатка Прэміі імя Карласа Шэрмана. 


І нагода выдатная: 17 жніўня ў выдавецтве «Янушкевіч» выходзіць перавыданне першых трох кніг з цыкла Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара. Кніжны клуб пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы.


Абмяркуюць вось што:

 з якімі цяжкасцямі перакладчыца сутыкнулася пры перакладзе серыі «Вядзьмар; 

як перакладчыца падыходзіла да перакладу культурна-спецыфічных элементаў, такіх як польскі фальклор ці гістарычныя адсылкі; 

які падыход перакладчыца абрала да перакладу ўласных імён і тапонімаў. 



Усе ўдзельнікі змогуць набыць кнігі з цыкла пра «Ведзьмара» па спецыяльнай цане. 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Канцэрт «Белыя крылы надзеi» ў Мінску

13.05.2026 (19:30 - 21:30) вялікі тэатр оперы і балета (малая зала) (пл. Парыжскай камуны, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ