Сустрэча з Крысцінай Чаранковай у Кракаве

04.10.2025 18:00 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае



 У суботу, 4 кастрычніка, у кракаўскай Прасторы адбудзецца сустрэча з былой палітзняволенай Крысцінай «Кітай» Чаранковай





Вакалістку постпанк-гурта «VIKT(A)R xOI» затрымалі ў 2022 годзе і асудзілі за «распальванне сацыяльнай варожасці» за некалькі допісаў у інстаграме. 

Падчас сустрэчы паразмаўляюць пра турэмны досвед Крысціны, умовы ўтрымання ў жаночых калоніях і сітуацыю палітзняволеных жанчын. 

Таксама плануюць размову пра адаптацыю ў новай краіне пасля вызвалення і пра тое, як дапамагчы былым палітзняволеным ды тым, хто застаецца за кратамі. 


Уваход вольны. Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце. 




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ