Гурт N.R.M. запрашае на адкрытую рэпетыцыю ў Варшаве

На пачатку лістапада, напярэдадні свайго канцэрта ў Варшаве, легендарны беларускі гурт N.R.M. запрашае ўсіх жадаючых на адкрытую музычную рэпэтыцыю.

N.R.M.

Гэта ўнікальная магчымасьць пабачыць, як гурт працуе «жыўцом», пачуць новы альбом яшчэ да канцэрта і пакантактаваць з музыкамі наўпрост, а таксама па жаданні зрабіць з імі блогерскі кантэнт.

Каб далучыцца да рэпэтыцыі, неабходна набыць лот на платформе «Гронка». Інфармацыя пра дату і месца будуць высланы індывідуальна кожнаму ўдзельніку.

На «Гронцы» ідзе збор на «APOŠNі» студыйны альбом гурта.

У яго ўвойдуць песні пра боль, супраціў, але і надзею - тое, што музыкі перажываюць разам з народам. Вайб альбома —  атмасфера настальгіі па часах, калі N.R.M. мог граць на Радзіме, разам з пошукам адказаў, як рухацца далей.

«Цяпер ўдзельнікі гурта раз'ехаліся па свеце, але ўжо зрабілі шмат для таго, каб альбом ”APOŠNі” паўстаў. Аднак ці загучыць ён на поўную моц - залежыць ад цябе!» —  пішуць музыкі на старонцы гурта ў Інстаграме.