Творчая сустрэча з пісьменніцай Надзеяй Ясмінска ў Мінску

20.03.2022 16:00 - 18:00 Кавярня над Нямігай (вул. Няміга, 5) Бясплатнае

20 сакавіка ў «Кавярні над Нямігай» адбудзецца сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Надзеяй Ясмінска і мастачкай Святланай Міхалап, аўтаркамі свежай кнігі пра Кусь-Кусяндру ды іншых дзіцячых казак.



Дата: 20 сакавіка

Час: 16.00

Месца: «Кавярня над Нямігай», ГК «Метраполь» (3 паверх), вул. Няміга, 5, Мінск

Хто такая Кусь-Кусяндра і адкуль яна? Навошта ёй вострыя капцюры? І чаму яе проста распірае ад злосці?

Пра гэта вы даведаецеся ад аўтарак на сустрэчы. Іх творчы саюз працягвае ствараць дзіцячыя кніжкі пра забаўных утульных монстраў, звязаных з пачуццямі і эмоцыямі.

Падчас сустрэчы можна будзе пазнаёміцца з Кусяндрай бліжэй, паслухаць яе гісторыю, паглядзець арыгіналы малюнкаў для кнігі і зразумець галоўнае: «Кусь альбо не кусь?».

Калі вы яшчэ не набылі кнігу, яе можна будзе набыць на імпрэзе з аўтографамі аўтарак.

Таксама удзельнікаў чакае гульнятэка па-беларуску з аўтаркай праекту «Скарбонка гульняў» Наталляй Галко.

Сюрпрызы і добры настрой гарантуюцца.


Вам можа быць цікава

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Канцэрт «Мова» ў Гомелі

12.05.2025 (18:30 - 20:30) Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Ланге, 17)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ