Сустрэча з Надзяй Букай для дзетак 5-10 гадоў

24.11.2018 12:00 - 12:00 прастора Кніжная шафа (пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) 5 рублёў

У суботу 24-га лістапада а 12-й “Кніжная Шафа” запрашае вас і вашых дзетак (якім 5-10 гадоў) на сустрэчу з Надзяй Букай. Адбудзецца чытанне аўтарскай казкі “Бася і Піглас”, а таксама маляванне герояў гэтай кнігі пра натхненне і фантазіі, добрыя справы і сямейныя каштоўнасці, пра цуды, якія існуюць у нашым паўсядзённым жыцці. У канцы і пачатку мерапрыемства суправаджаецца двума відэаролікамі.

Уваход (па папярэднім запісе) – 5 рублёў. 

Запісацца на мерапрыемства можна з 12:00 да 19:00 па тэлефонах +375 (17) 234-48-64, +375 (29) 645-20-55 альбо ў любы час праз паведамленні ў нашых сацсетках.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Чакаем 24-га лістапада!

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


Вам можа быць цікава

Анлайн-канцэрт J: Морс

28.05.2026 (20:00 - 22:00) (Анлайн)

Адкрыццё фестываля акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi ў Пінску

30.05.2026 (15:30 - 17:30) Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, (вул. Леніна, 18,)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ