Сустрэча з пісьменніцай Ганнай Янкутай у Варшаве

12.06.2023 18:00 - 19:30 Dom Literatury (Krakowskie Przedmieście 87/89) Бясплатнае


У панядзелак, 12 чэрвеня, польскі ПЭН-клуб запрашае на сустрэчу з пісьменніцай і перакладчыцай Ганнай Янкутай.



Дата: 12 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Dom Literatury, Krakowskie Przedmieście 87/89, Варшава


У цэнтры ўвагі — зборнік вершаў «Канстытуцыя/Геалогія», выдадзены ў 2022 годзе. Гэта канцэптуальная кніга, напісаная на палях беларускай канстытуцыі, — адзін з самых удалых і нечаканых дэбютаў у беларускай сучаснай паэзіі. З цэнзурных меркаванняў яна існуе ў двух відах — з рознымі вокладкамі і назвамі.

Пра метафары, якія дазваляюць злучыць такія далёкія сферы, як паэзія і канстытуцыя, і пра беларускі «застылы час» і пагавораць з аўтаркай.


Сустрэча адбудзецца на польскай мове.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 18:00 - 05.05.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ