Сустрэча з праектам MALDZIS у Кракаве

13.12.2025 14:00 - 16:00 Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51) Бясплатна

У суботу, 13 снежня, у Кракаве адбудзецца сустрэча з праектам MALDZIS.


Будзе прэзентаваная карта Аркадзя Смоліча - першая беларускамоўная карта Беларусі. 

Таксама можна будзе ўбачыць Трэці Статут ВКЛ, Радзівілаўскую карту ВКЛ і карту ВКЛ Яна Няпрэцкага, старадрукі «Жазло кіравання» Сімяона Полацкага і «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча.

Заснавальнікі праекта Рыгор Астапеня і Павел Мацукевіч раскажуць пра мэты працы ініцыятывы, гісторыі здабытых артэфактаў і пра тое, навошта займацца вяртаннем спадчыны цяпер.

Кіраўнік ініцыятывы imago.by Ілья Андрэеў і дырэктарка выдавецтва Gutenberg Валянціна Андрэева распавядуць, чаму картаграфія становіцца адным з самых эфектыўных інструментаў для вывучэння і асэнсавання гісторыі Беларусі.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Майстар-клас па пісанках у Мінску (12+)

05.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

06.03.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Святочны фем-стэндап у Вільні (18+)

08.03.2026 (19:30 - 21:30) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ