ПАДЗЕЯ ДНЯ: Сустрэча з праектам «Спячая спадчына» ў Мінску

13.03.2023 19:00 - 21:00 Urban Hostel (вул. Заборскага, 3) Бясплатнае

У панядзелак, 13 сакавіка, у Мінску адбудзецца цікавая навукова-падарожная сустрэча.




Дата: 13 сакавіка

Час: 19.00

Месца: Urban Hostel, вул. Заборскага, 3, Мінск


Спачатку будзе гутарка пра раслінныя фарбавальнікі са Святланай Зіміч, навуковай супрацоўніцай батанічнага сада.

Вы даведаецеся, з якіх раслін можна атрымаць натуральную фарбу, убачыце афарбаваныя тканіны і даведаецеся, якія брэнды падтрымліваюць натуральнае афарбоўванне.

А пасля будзе сустрэча з праектам «Спячая Спадчына».

 Удзельнікі раскажуць, якія славутасці паглядзець у Беларусі, акрамя Міра і Нясвіжа. Вы даведаецеся пра разбураныя касцёлы, цэрквы, сядзібы: некаторыя з іх яшчэ можна адрадзіць, іншыя — застаецца толькі запомніць.

І па традыцыі будзе фотасушка. Прыносьце свае самыя цікавыя фотаработы з падарожжаў. Самыя адметныя будуць адзначаны прызам.


Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся праз дырэкт спадарыні @ilinasobolevskaia.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ