Сустрэча з перакладчыкамі “Нататак пра Шэрлака Холмса”

19.02.2016 19:00 - 21:00 “Кніжная Шафа” (Дзяржынскага? 9) Бясплатнае

19 лютага а 19-й гадзіне кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа” прымае гасцей — у Шафу завітаюць перакладчыкі часопіса “ПрайдзіСвет”, дзякуючы якім выйшла ў свет кніга Артура Конана Дойла “Нататкі пра Шэрлака Холмса”.

Сустрэча з камандай перакладчыкаў другога беларускага беларускага выдання твораў пра Шэрлака Холмса, “Нататкі пра Шэрлака Холмса” Артура Конана Дойла плануецца ў фармаце размовы пра цікавыя дэталі працы над кнігай, а таксама пра дзейнасць перакладчыка увогуле: маладыя “шэрлаказнаўцы” распавядуць пра сябе, пра Шэрлака, адкажуць на ўсе магчымыя пытанні і правядуць віктарыну.

Для досведу: “Нататкі пра Шэрлака Холмса” змаглі выйсці дзякуючы ініцыятыве перакладчыкаў і падтрымцы прыкладна 100 чалавек, якія ахвяравалі на выданне грошы, а таксама дапамагалі з падрыхтоўкай кнігі. Зборнік улучае 12 апавяданняў, у тым ліку знакамітую “Апошнюю справу Холмса” пра прафесара Марыярці і Райхенбахскі вадаспад. Першая кніга пра Шэрлака Холмса — “Прыгоды Шэрлака Холмса” — выйшла ў канцы 2014 года. Зараз жа перакладчыкі працуюць над трэцяй кнігай, у якую ўвойдуць дзве аповесці пра знакамітага дэтэктыва.

Дэтэктыўныя перакладчыкі — Алена Казлова, Кацярына Маціеўская, Сяржук Мядзведзеў, Ганна Янкута (менавіта на сустрэчы Вас будуць чакаць Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута).

Чакаем вас па адрасе праспект Дзяржынскага 9, “Кніжная Шафа” (уваход са двара).

 


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ