Сустрэча з Марай Тамковіч і Агнешкай Холанд у Варшаве

27.02.2026 18:00 - 20:00 Biblioteka Publiczna m.st. Warszawy (ulica Koszykowa 26) Бясплатна

У пятніцу, 27 лютага, у Варшаве адбудуцца кінадэбаты з серыі "Панічныя атакі, апакаліпсісы, салодкія канцы дня. Абліччы новага польскага кіно".


Сустрэча мае назву "Культурная рэвалюцыя. Ці патрэбна палітычнае кіно ў Польшчы?"

Удзел бяруць рэжысёркі Агнешка Холанд і Мара Тамковіч, аўтарка фільма "Пад шэрым небам", натхнёнага гісторыяй палітвязынкі Кацярыны Андрэевай.

Глабальная і мясцовая палітыка даўно служыла матэрыялам для шматграннага серыяла, які спалучае элементы псіхалагічнай драмы, жахаў і чорнай камедыі.

Тым часам польскія кінематаграфісты за рэдкім выключэннем паслядоўна ігнаравалі гэтую багатую крыніцу натхнення.

Чаму менавіта гэта адбываецца?

Як можна адрозніць палітычнае кіно ад журналісцкіх і прапагандысцкіх фільмаў?

Як мастакі павінны рэагаваць на зменлівую рэальнасць?

Дыскусію правядзе кінакрытык Пётр Чаркаўскі.

Уваход, выглядае, вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ