23 верасня ў межах Тыдня беларускага мыслення адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам.
Будзе прэзэнтаваная “Анталогія беларускага мыслення”, якая пабачыла свет пад назвай “Код прысутнасці”.
Арт-паб “Торвальд”, вул. Камсамольская,32
17:30, уваход вольны. Інфармацыя: 025 9133876, 029 7121111
Анталогія сабрала ў сабе 23 знакавых тэксты беларускіх мысляроў і інтэлектуалаў за 2000-2015 гады. Выдадзеная Лятучым універсітэтам і Беларускім калегіюмам, Анталогія падводзіць вынікі пятнадцацігадовага перыяду сталення беларускай думкі і сучаснага інтэлектальнага дыскурсу. У кнізе сабраныя тэксты розных жанраў і стыляў – тут і маніфесты, і метафізычныя развагі, крытыка падыходаў і рэакцыя на выклікі сучаснага свету, паглыбленне ў карані цывілізацыі ад самага пачатку і асэнсаванне Беларусі “якой яна ёсць”.
Чаму беларускае мысленне самае метафізічнае? Якія тэмы найбольш хвалююць інтэлектуалаў? Ці ўвогуле можна лічыць мысленне “беларускім”? Па якіх крытэрах вызначыць, дзе ёсць мысленне? Што намыслілі за 15 год беларускія інтэлектуалы? Разам з Уладзімірам Мацкевічам удзельнікі сустрэчы змогуць паразважаць і паспрачацца пра пакручысты лёс мыслення, пра яго паўставанне і сталенне, пра герояў і знакавыя падзеі, а таксама пра ўнікальныя ідеі і адметнасці, што складаюць асабісты стыль беларускага мыслення і сучаснасці.
Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!
Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу.
23 верасня Torvald art-club,17.30
Уваход вольны!
У арганізацыйны камітэт Тыдня ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “ЛогвінаЎ”, Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”.