ПАДЗЕЯ ДНЯ: Сустрэча з Вольгай Шпарагай у Варшаве

14.11.2022 18:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

У панядзелак, 14 лістапада, беларуская філосафка Вольга Шпарага чытае лекцыю ў Беларускім Моладзевым Хабе.



Дата: 14 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава


Лекцыя будзе прысвечана беларускім пратэстам, якія выклікалі неверагоднае грамадскае натхненне, але ж і неверагодныя рэпрэсіі.

Дык каго ж варта разглядаць у якасці рухаючых сіл гэтых пратэстаў і што адбываецца з іх духам, а гэтаксама ўдзельніцамі і ўдзельнікамі сёння? Якое месца адыгрывалі падчас іх жанчыны і як сёння мы можам працягваць супраціўленне беларускаму рэжыму і барацьбу за дэмакратычную Беларусь?

Падчас лекцыі спадарыня вольна прэзентуе сваю кнігу «У рэвалюцыі жаночае аблічча: выпадак Беларусі», якая ў 2022 годзе была ўганаравана прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭНа.

Беларуская кампазітарка Вольга Падгайская з камандай падрыхатавала аўдыё- і відэаверсію кнігі на рускай мове. Вольга Падгайская таксама возьме ўдзел у прэзентацыі.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Сяргеем Міхалюком у Мінску

14.02.2026 (15:00 - 17:00) галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Akvaleria & T-Trider у Познані

20.02.2026 (20:00 - 22:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

"Мова Нанова" з Цімохам Акудовічам у Кракаве

21.02.2026 (16:00 - 18:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ