Сустрэча з Яраславам Іванюком у Беластоку

17.05.2026 16:00 - 18:00 хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) Бясплатнае
У нядзелю, 17 траўня, у Беластоку адбудзецца творчая сустрэча з выдаўцом, заснавальнікам фонду Камунікат Яраславам Іванюком.

Але гэтым разам у цэнтры ўвагі будзе сам спадар Яраслаў — не толькі як заснавальнік Kamunikat.org, журналіст і выдавец, а як чалавек, які шмат гадоў жыве паміж кнігамі, мовай і Беларуссю. Як асоба, з якой хочацца пагаварыць спакойна і па-свойску. Як сябар Хаба і беларускай супольнасці.

Будзе цёплая сустрэча ў нефармальнай атмасферы — пра яго шлях, людзей і кнігі, якія былі побач, пра беларускую мову, працу, выбар і тое, што дапамагае не спыняцца.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ