Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын "Жанчыны разам" у Варшаве

22.10.2025 19:00 - 21:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатна

У сераду, 22 кастрычніка, у Беларускім Доме адбудзецца другая псіхалагічная сустрэча для жанчын "Жанчыны разам".


Тэма сустрэчы - "Аўтаномнасць".

❓ Ці бывае ў цябе адчуванне, што цяжка прыняць рашэнне самастойна? 

❓ Што адказнасць, фінансы, адносіны або абставіны нібы абмяжоўваюць тваю свабоду?

На сустрэчы пагавораць пра тое, як адчуваць унутраную сілу і свабоду выбару нават у складаных умовах.

Пра фінансавую і псіхалагічную незалежнасць, пра новыя межы самастойнасці і магчымасць быць сабой - без страху і віны.

Вядоўца - Марта Скугарава, гештальт-тэрапеўтка, якая спецыялізуецца на пытаннях эміграцыі, крызісаў і страт.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Беларускі дзень на фэсце PANDAwomen у Берліне

21.11.2025 (18:00 - 22:00) PANDA platforma (Knaackstraße 97)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ