Майстар-клас па стварэнні міні-габелена ў Мінску

18.10.2025 13:00 - 15:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) 18 рублёў

У суботу, 18 кастрычніка, у галерэі Шчамялёва адбудзецца майстар-клас па стварэнні міні-габелена "Хатняя ўтульнасць".



Дом - сімвал сямейнай утульнасці, моцных роднасных сувязей і традыцый. Таму для міні-габелена не выпадкова абрана форма хаткі. 

Вам будзе прапанавана выкарыстоўваць не толькі пражу, але і разнастайныя прыродныя матэрыялы: зёлкі, галінкі, сухія ягады.

Майстар-клас правядзе мастачка па тэкстылі, мастацтвазнаўца Марыя Гапіенка.

Спачатку спадарыня Марыя раскажа пра тэхніку габелена і розныя прыёмы мастацкага ткацтва. Пасля гэтага вы прыступіце да стварэння ўласных вырабаў, якія ўпрыгожаць ваш дом і стануць цудоўным падарункам для блізкага чалавека.

Гарбатка і пачастункі таксама забяспечаны.

Працягласць - 3 гадзіны. 

Квіткі - 18 рублёў дарослым, 14 рублёў студэнтам і пенсіянерам, школьнікам - 10 рублёў

Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Лекцыя "Сімвалы Японіі - ёкаі" ў Мінску

12.11.2025 (18:00 - 19:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Майстар-клас па вырабе вясельнага вяночка

15.11.2025 (12:00 - 13:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

"Петля Пристрастия" ў Батумі

28.11.2025 (20:00 - 22:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ