Сваё кіно: «Коля едзе»

29.11.2017 19:00 - 19:00 АРТкінатэатр (пр-т Дзяржынскага, 104) 6

29 ЛІСТАПАДА ў 19.00 у мінскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) у рамках пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО» адбудзецца аўтарскі вечар рэжысера Сяргея Сергіенка. Прадстаўляем кароткаметражны мастацкі фільм «КОЛЯ ЕДЗЕ».

«Коля едзе»

Рэжысер: Сяргей Сергіенка

Беларусь, 2017 г.

Хранаметраж: 31 хв.

Звычайны выхадны дзень звычайнай сям’і ператвараецца ў дэтэктыў. Бацькі пакідаюць старэйшага сына Жэню наглядаць за малодшым Калей, а самі едуць святкаваць гадавіну вяселля. Як на злосць, у гэты ж дзень – “днюха” у Жэнінага сябра, і цяпер ён не можа туды пайсці. Але здараецца цуд. За Колем прыязджае машына з сацыяльнага цэнтра. Старэйшы брат свабодны! А затым Коля – падлетак з ментальнай інваліднасцю, падобны на даверлівага дзіцяці, – знікае, губляецца ў велізарным горадзе …

Як павядуць сябе Жэня, яго дзяўчына, іх сябры? Што яны выберуць – будуць святкаваць далей, ці кінуцца на пошукі Колі? І як іх зменіць гэты выбар?

Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма і дыскусія. Ці можна гэты фільм разглядаць як моладзевае кіно пра сталенне? Ці можа «сваё кіно» быць аптымістычным, і што ў беларускай рэальнасці магло б паслужыць падставай для аптымізму? І ці так абыякавыя адзін да аднаго мінчане, як нам часам здаецца?

Ведучая дыскусіі – кандыдат філалагічных навук, культуролаг Вольга Раманава (ECLAB).

Аб рэжысеры:

 Сяргей Сергіенко нарадіўся ў Магаданскай вобласці (в. Білібіна, Чукотка). Скончыў БГУКиИ (Мінск) па спецыяльнасці «рэжысер, організатор мастацкай творчасці, настаўнік тэатральных дысціплін». Драматург, п’есы якога ставяцца ў тэатрах Беларусі, Расіі і Украіны. Заснавальнік, кіраўнік і рэжысёр моладзевага узорнага тэатр-студыі «ТРИУМФ» (Барысаў). Таксама паставіў больш за 20 спектакляў на сцэне Заслужанага калектыву РБ драматычнага тэатра «Вiдарыс» (Барысаў). Уладальнік Гран-Пры на шматлікіх фестывалях, у тым ліку на Міжнародным тэатральным фестывалі Vivus Fabula (Кіеў). Арганізатар ХХ, ХХI і ХХII рэгіянальных фестываляў тэатральнай творчасці «Театральный Марафон» (2010-2013, Барысаў).

 

Працы ў кіно:

  • рэжысёр-пастаноўшчык першага ў РБ моладзевага шматсерыйнага мастацкага фільма, створанага на базе рэгіянальнага тэлебачання «ШКОЛА» (ТК «СКИФ», Барысаў, 2010 г.);
  • рэжысер анімацыйнага фільма «Гена, ты неправ!» (ТК «СКИФ»);
  • звукарэжысер і рэжысер мантажа к/м фільмаў «Жизнь в клетчатой сумке» і «Жизнь в миниатюре» (Киношкола А. Полупанова, Минск, 2012);
  • рэжысер, звукарэжысер і рэжысер мантажа к/м фільма «Самоубица» (Т.О. «Киноделъ», Борисов, 2013).

 

 Аб праекце «СВАЁ КІНО»

 «СВАЁ КІНО» – гэта пазнавальна-забаўляльны праект, у якім аўтары беларускіх фільмаў знаёмяцца з гледачом, а гледачы вучацца разбірацца ў кіно. Паказы праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры.

Мы імкнемся паказаць «50 адценняў жыцця» і такую Беларусь, якую наш глядач яшчэ не бачыў, і запрашаем глядзець і абмяркоўваць нетрывіяльнае, якаснае і своеасаблівае кіно.

Арганізатары і партнёры праекта:

АрткинотеатрЦэнтр сучаснай культуры “Бягучы Чарапаха”/Running TurtleСВАЁ КIНО: Любiм i глядзiм, Наталья Бружник, Леонид Калитеня

Квіткі: ад 6 BYN на www.bycard.by

Паблікі ў сацсетках:

 

 

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:

Наталля Бружнiк (цэнтр сучаснай культуры «Бягучы чарапаха») (029) 1422520.


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ