Света Бень, Галя Чыкіс і культцэнтр «Корпус» у Вільні

28.04.2023 - 29.04.2023 22:00 - 05:00 Paviljonas (Pylimo g. 21B) данат ад 10 еўра

28 красавіка — гэта будзе пятніца — Света Бень і Галя Чыкіс прыязджаюць з канцэртам ў Вільню і вязуць з сабой усю каманду культцэнтра «Корпус», каб зладзіць супервечарыну BELARUS OUTSIDE SOUND SYSTEM да самага ранку!



Дата: 28 красавіка

Час: з 22.00 і да 05.00 (час мясцовы)

Месца: Paviljonas, Pylimo g. 21B, Вільня


А гэта значыць, што спачатку будзе нашая любімая пранізлівая Бенечкіна лірыка, а пасля — дзікія танцы ад Папы Бо!

Раздаваць будуць:

 Papa Bo Selektah (BY, dj)

Stereobeaver (BY, dj)

Spitzin (LT, live)

Клічуць усіх беларусаў і беларусак на важны дабрачынны варушняк, каб вытанцаваць адчай, зарадзіцца падтрымкай, паглыбіцца ў гаючыя гукі музыкі і да таго ж прынесці карысць!

 Уваход — данаты ад 10 еўра наяўнымі на падтрымку беларускіх рэпрэсаваных культурных дзеячаў.




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ